Название: Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота
Вид работы: контрольная работа
Рубрика: Зарубежная литература
Размер файла: 18.23 Kb
Скачать файл: referat.me-188332.docx
Краткое описание работы: Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
Жыццёвы і творчы шлях Яна Чачота
Ян Чачот нарадзіўся ў Малюшычах(7.7.1796-23.8.1847) Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён) у шляхецкай сям’і. Гады вучобы ў Наваградскай дамініканскай школе (скончыў у 1815г.) прынеслі сяброўства з Адамам Міцкевічам, спасціжэнне багатай народнай культуры. Як успамінаў пазней іх зямляк Ігнат Дамейка, блізкасць да народнага жыцця спрыяла фарміраванню дэмакратычнага светапогляду і паэтычных сімпатыяў:"Два нашы студэнты Наваградскай школы з гадоў маленства добра ведалі наш літоўскі люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго, вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчка Наваградак не шмат чым адрознівалася ад нашы вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было хутчэй сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, на царкоўныя ўрачыстасці, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў. Ян жа да смерці застаўся верны народнай паэзіі…".
У Віленскім універсітэце(1815-16) Чачот далучаецца да філамацкага руху, узначальвае літаратурны аддзел таварыства філарэтаў. Без яго не абыходзіцца ніводная падзея ў жыцці віленскіх студэнтаў. Фрагменты яго выступленняў на пасяджэннях таварыства філаматаў даносяць да нас прывабны, высакародны воблік гэтага таленавітага юнака, патрыёта свайго краю. "Хто дбае пра грамадскае дабро, інакш кажучы пра шчасце, асвету і славу краю, хто рады прысвяціць яму самаго сябе, аддаць яму ўсе здольнасці, сілы і маёмасць – з’яўляецца сапраўдным грамадзянінам", - выказваў свае думкі Чачот.
На сходах і вечарынках студэнскай моладзі часта гучалі вершы і песні на словы Я. Чачота, выконваліся яго драматычныя сцэнкі, напісаныя адмыслова да імянінаў сяброў-філаматаў. Вельмі папулярнымі былі вершы "Што старыя за вар’яты!", "Гэй, малойцы!". Гэта паэзія маладых пачуццяў, прагі шчасця і высакародных учынкаў: "Кожны з нас айчыне Паслужыць павінен, Свету, добрым людзям – Славу так здабудзем!" ("Гэй, малой-цы").
У сваёй творчасці Чачот упершыню у паэзіі філаматаў звярнуўся да нацыянальнага фальклору як крыніцы матываў і вобразаў вялікай мастацкай сілы. У 1818-1819 гг. ён піша балады, заснаваныя на народных легендах і паданнях, узятых непасрэдна з фальклору ці з летапісных крыніц.
Паэзіях родных Чачоту мясцін падказаных сюжэты балад "Свіцязь" , "Калдычэўскі шчупак", "Мышанка". Народная легенда пра ўзнікненне возера Свіцязь на месцы згінуўшага горада натхніла трох паэтаў-філаматаў – Я.Чачота, А.Міцкевіча, Т.Зана, - і кожны стварыў сваю мастацкую версію гытай фантастычнай падзеі. "Свіцязі" А.Міцкевіча мае героіка – патрыятычнае гучанне: жыхары горада ў час варожай аблогі выбіраюць смерць, але не палон. Т.Зан, як і Я.Чачот, дае маральна- хрысціяскае вытлумачэнне трагедыі горада Свіцязь: горад правальваецца і затапліваецца за грахі яго жыхароў, за пралітую бязвінна чалавечую кроў. Прытым у баладзе Я. Чачота гэты матыў акцэнтуецца, дапаўняецца матывам продажу душы д’яблу.
Я.Чачот умела кантамінуе, спалучае у сваіх баладах розныя матывы, дасягаючы сюжэтнай разгалінаванасці твора. У баладзе "Радзівіл, або заснаванне Вільні" цікава спалучаюцца вядомыя з народнай творчасці, а таксама з летапісных крыніц і "Хронікі" М. Стрыйкоўскага легенды пра вярхоўнага літоўскага жраца Крыве-Крывейту, прароча сон Гедыміна пасля ўдалага палявання на месцы будучай Вільніі разгадку гэтага сну Ліздзейкам, ад якога пойдзе род Радзівілаў. У гэтай баладзе Я.Чачота,а таксама ў "Наваградскім замку" паэтызавалася легендарная гісторыя роднага краю.
Пазней, ужо ў 40-х гг., у сваім вершы "Леў Сапега, віленскі ваявода, гетман літоўскі" Ян Чачот звернецца да вобраза выдатнай гістарычнай асобы. Вывучаючы права ў студэнскія гады, малады Чачот зачытваўся Літоўскім Статутам, створаны пад кіраўніцтвам Льва Сапегі, ён літаральна спяваў асобныя артыкулы гэтага славутага заканадаўчага кодэкса дзяржавы, пра што пісаў сваім сябрам.
Культурна – асветніцкая дзейнасць філаматаў і іх літаратурная творчасць садзейнічалі абуджэнню гістарычнай памяці паняволеннага краю.
Але найбольшы рэзананс мела творчасць Я.Чачота на беларускай мове. Пераадольваючы энерцыю польска – шляхецкага выхавання, Чачот адважыўся пісаць на мове сваёй зямлі. Поспех быў незвычайны. Вершы Чачота патрыятычнай моладдзю завучваліся на памяць, спяваліся. На жаль, з беларускамоўнай творчасці Чачота – філамата захаваліся толькі некалькі твораў і фрагментаў: драматычная сцэнка да імянінаў Юзэфа Яжоўскага "Яжовыя", верш "На прыезд Адама Міцкевіча", фрагменты песні "Да пакіньце горла драць…" і два радкі верша, напісаннага ўжо ў турэмным зняволенні(1823, Вільня) ў чаканні прысуду па справе філаматаў:"Да лятуць, лятуць, да дзікія гусі, Да нас павязуць да далёкай Русі…".
Адбыўшы высылку на Урале (крэпасць Кізіл,Уфа 1825) і ў Цверы(1831) , Я.Чачот у 1833 г.вяртаецца на радзіму. Тут, на Лепельшчыне і Наваградчыне(у бібліятэцы Храптовічаў), Чачот пачынае дзейнасць як вучоны – фалькларыст. Ён запісаў і выдаў шэсць тамоў беларускіх народных песень(каля 1000) "Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны" ( Вільня, 1837- 1846) у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале.У фальклорных зборніках 1844 і 1846 гг. былі змешаны і ўласныя паэтычныя творы Я.Чачота на беларускай мове – каля 30 вершаў.
Вершы Я.Чачота 30-40-гг. выяўляюць дэмакратычныя сімпатыі аўтара, яго блізкасць да жыцця народа: "І мне Бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў І ўмеў спагадаці" ("Да мілых мужычкоў").
Чачот занепакоенны маральным станам сялянства, даведзенага ў эпоху прыгону да крайняй мяжы чалавечага існавання. Ён цярпліва і тактоўна павучае селяніна, як ладзіць свій побыт, засцерагае ад п’янства. Паэт выступае ў сваіх вершах як асветнік народа, да якога звяртаецца на яго ж мове, а для свайго часу гэта была прагрэсіўная грамадзянская і творчая пазіція.
Аднак, Ян Чачот не лічыў літаратурную творчасць галоўнай справай свайго жыцця. Ён крытычна ставіўся да свайго пісьменніцкага таленту, нават недаацэньваў яго. Галоўнай жа справай свайго жыцця Ян Чачот лічыў збіранне фальклору, зварот да народных традыцый.
Значным з’яўляецца ўклад Яна Чачота ў галіну мовазнаўства. Так, ён лічыў неабходным рабіць крокі на шляху да ўнармавання мовы. Таму самастойна пачынае ствараць слоўнік беларускай мовы (200 слоў), якую ён называе "крывіцкай".
Творчасць паэта , як справядліва зазаначае К. Цвірка, - яскравае сведчане "нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова нацыянальнага адраджэння однаго з самабытных і вялікіх народаў".
ЛІТАРАТУРА
1. Беларуская літаратура: ХІ-ХХст.ст Дапаможнік для школьнікаў ліцэяў,гімназій,ВНУ/А.І.Бельскі, У.Г.Кароткі,П.І.Навуменка і інш.-2-е выданне, дапрац.-Мн."Аверсэв",2001.-415с..
2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі:У5т.Т.5.Скамарохі-Яшчур/Рэдкал.:І.П.Шамякін(галоўны рэдактар) і інш.-Мн.:БелСЭ,1987.-703с.,32л. іл.:іл.
Похожие работы
-
Наратыўная структура рамана Івана Шамякша "Снежныя зімы"
Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
-
Якуб Колас - вялікі пясняр беларускага народа
Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
-
Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.
Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.
-
У. Караткевіч: паэт – мастак – пясняр
У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
-
Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.
-
Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.
-
Жыццёвы і творчы шлях Кастуся Каліноўскага
Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхамі літаратара Кастуся Калинойского. Вызначэнне ўплыву грамадзянска-палітычнай атмасферы на станаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Аналіз патрыятычных і дэмакратычных ідэй у творы "Хлопская правда".
-
Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў
Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
-
"Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
-
Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча
Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.