Referat.me

Название: Танк Максім

Вид работы: реферат

Рубрика: История

Размер файла: 14.05 Kb

Скачать файл: referat.me-163712.docx

Краткое описание работы: (сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях.

Танк Максім

Танк Максім (сапр. Скурко Яўген), нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейскай праўда» (1939-1940). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. - літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. - першы сакратар, а ў 1971-1990 гг. - старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), сябра Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1940 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы грамадзянін г. Менска (1987). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.

Народны паэт БССР (1968).

Памёр 07.08.1995 г.

Друкавацца пачаў у 1932 г. у часопісе «Пралом» (выдаваў з паэтам Я.Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псеўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»). Першыя кніжкі паэзіі выдаў у Вільні: «На этапах» (1936, факсімільнае ў 1983, Менск), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), паэма «Нарач» (1937). У Менску выдадзены «Выбраныя вершы» (1940), рукапіс наступнага зборніка і сцэнарыя «Бура над Нараччу» загінулі ў час вайны, «Янук Сяліба» (паэма, 1943), «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945), «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Выбраныя вершы» (1947), «Вершы» (1947, 1948), «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «Выбраныя творы» (1952, 1954), «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Лірыка» (1963), «Глыток вады» (1964), «Селядцы з вершамі» (гумар, 1966), «Вершы» (1967), «Ключ жураўліны» (1972), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Вершы» (1979), «Прайсці праз вернасць» (1979), «Лірыка» (1982), «За маім сталом» (1984), «Лірыка» (1987), «Дарога і хлеб» (1988), «Збор калосся: Вершы 1983-1988» (1989), «Паслухайце, вясна ідзе» (1990). Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Галінка і верабей» (1946), «Кніжка пра мядзведзя» (1947), «Вершы» (1948), «Урачыстае абяцанне» (1949), «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987), кніжкі казак «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984), «Конь і леў» (1955), «Казкі. Легенды» (1960), «Светлячок» (1970), «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979). Аўтар кнігі-дзённіка «Лісткі календара» (1970). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1966-1967 гг. - у 4-х, у 1978-1981 гг. - у 6 тамах.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Рыльскага, А.Венцлавы, Я.Судрабкална, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, Ю.Тувіма, У.Бранеўскага, Р.Дабравольскага, Т.Ружэвіча, А.Германава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі.

Похожие работы

  • Дзяржаўна-прававое значэнне Першага з езда Саветаў БССР.

    Нягледзячы на абвешчанае савецкай уладай у першых законах права нацый на самавызначэнне, урад РСФСР не спяшаўся даць гэта права беларускаму народу. Аднак пэўныя грамадска-палітычныя тэндэнцыі, актыўная дзейнасць Рады БНР на міжнароднай арэне паставіля пытанне на павестку дня савецкай дзяржавы.

  • Наша нива 1906

    Наша нива (1906) «На́ша ни́ва» (белор. Наша Ніва) — еженедельная дореволюционная белорусская газета. История Выходила в Вильно (Северо-Западный край Российской империи) с 10 (23) ноября 1906 по 7 августа 1915 на белорусском языке кириллицей и с первого номера до № 42, 18 (31) октября 1912) также белорусской латиницей, с заглавиями «Наша Ніва» и «Nasza Niwa».

  • Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

    Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.

  • Утварэнне Беларуская ССР

    Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.

  • Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і яе вынікі на Беларусі

    Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

  • Рэвалюцыя 1905-1907 гг

    Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

  • Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах

    Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін.

  • Конспект по истории Беларуси

    VI БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛИТАЙ (II палова XVI ст.) 1. Люблинская уния 1569. Вытоки и змест. 3. Рэлигийна-царкоуная Берастейская уния 1596 г. Сутнасць унияцтва.

  • Беларуская мова у двадцатыя гады ХХ стагоддзя

    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інфарматыкі і Радыёэлектронікі Рэферат на тэму: “Беларуская мова ў 20я гады XX стагоддзя”

  • Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР

    Калектывізацыя сельскай гаспадаркі у Беларуссю як цяжкае і драматычнае напрамак пераўтварэнняў. праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму. Барацьба з правым ухілам у партыі. Этапы правядзення калектывізацыі, іх вынікі і наступствы. Стварэнне калгасаў.