Название: Палітычныя мадэлі журналістыкі
Вид работы: реферат
Рубрика: Журналистика
Размер файла: 19.87 Kb
Скачать файл: referat.me-64485.docx
Краткое описание работы: Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.
Палітычныя мадэлі журналістыкі
Безмацерных Кацярына
Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі
ЗМЕСТ
1. Тры мадэлі Паоло Манчыні
2. СМІ ў Беларусі
3. Спіс скарыстаных крыніц
1.Тры мадэлі Паоло Манчыні
Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную . (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)
Ліберальная мадэль.
“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”
Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін.
СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і забаўляльных праграм.
У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб’ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з літаратуры)
Палярызованая плюралістычная мадэль
Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.
Дэмакратычная мадэль
Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё – гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з’явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы.
2.СМІ ў Беларусі
СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная .
У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана ў навінах. Прыклад – ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналістыкі – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная – для дэмакратычнага.
У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку. Гэта і адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай. Вострая крытыка палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць невялікі тыраж альбо выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі ж наадварот – СМІ, калі бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх крытыкаваць. У ліберальнай мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палітыкі. У сацыяльна-адказнай – пабуджаць падтрымліваць урад, што і робяць навіны на БТ і у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці, у ліберальнай – згодна з густамі аўдыторыі.
Аўтарытарны рэжым стварае міт пра дзяржаву шляхам абмежавання інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі фактаў. Так многія падзеі, што здараюцца з беларускай апазіцыяй, ігнаруюцца беларускімі СМІ. Калі ж падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае свой міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і празмернасці інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава выкарыстоўвае адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй недаспадобы. Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Цэнзар у Беларусі – дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае грамадства, падтрымліваецца канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі поглядамі.
Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамічны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму).
Легальны кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым яны трактаваліся так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы ўчынак.
Нарматыўны кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных дамоўленасцях, што існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для дэмакратыі.
Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як бачым, у Беларусі даволі інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не падтрымліваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна. Амаль усе СМІ – дзяржаўныя.
Эканамічны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр Трэці ўсім лаяльным да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі. Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволіць падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”.
СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.www. index.php3.htm
2. www.media.utmn.ru
3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006
Похожие работы
-
Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы
Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Пасіўнасць беларуса: талерантнасць беларуса, усясветная вайна Захаду, торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года). Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы, аўтар у творах.
-
Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы
Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу.
-
Моўная гульня ў рэкламным тэксце
Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядомае парушэнне нормы, выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі.
-
Музычная рэцэнзія як крытычны жанр
Музычны рэцэнзія як крытычны жанр. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі. Музычная рэцэнзія як жанр. Практычнае даследванне рэцэнзіі. Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ. Практычнае напісанне рэцэнзіі “Rolling Stone”.
-
Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці
Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.
-
Станаўленне беларускай журналістыкi
Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.
-
Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.
Друк Беларусі ў перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, яе асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар. Дзейнасць газеты "Наша ніва". Стан беларускага выдавецтва і часопісаў, іх накіраванасць у перыяд пасля першай сусветнай вайны.
-
Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы
Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў. Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. Лідэр рэйтынгу папулярнасці – "Газета выбарчая". Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета "Ніва". Цэнтральны орган ПАРП газета "Народная трыбуна". 12 правіл гэты.
-
Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"
Сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Часопіс "Студэнцкая думка" 1925 – 1935 гг., канца 90-х – 2000-х. Феномен Перабудовы. "Студэнцкая думка" часоў Перабудовы. Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу. Папяровы часопіс да 2005 года. Multimedia СМІ CDMAG
-
Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый
Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадскай думкі і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Цэнзурная гісторыя "Минского листка".