Referat.me

Название: Беларуская лялька

Вид работы: реферат

Рубрика: Литература и русский язык

Размер файла: 42.58 Kb

Скачать файл: referat.me-192836.docx

Краткое описание работы: Беларуская лялька Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць.

Беларуская лялька

Беларуская лялька

Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару, яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду. Апранутая ў белую кашульку, спаднічку, падвязаную фартухом, з чырвонай паскай у тоўстай касе, лялька захоўвае ў сабе народныя ўяўленні аб жаночай прыгажосці, гэта люстраны адбітак эстэтыкі і духоўнасці сялянскага быту і быцця.

Яшчэ ў сярэдзіне ХХ ст. у кожнай сям’і дзеці гулялі з традыцыйнымі лялькамі. І толькі з 1960-х гг., калі прамысловыя прадпрыемствы пачалі выпускаць мільённыя партыі цацак з пласмасы, традыцыя вырабу хатняй лялькі амаль згасла. Аднак не знікла зусім, будучы глыбока адкладзенай ў народнай памяці.

Рускае слова “кукла” паходзіць ад грэцкага kiklas - кола і абазначае нешта скручанае, як беларускі “скруташ”, альбо “згорташ”. Дзяўчынкі здаўна пеленалі (скручвалі) як дзіця кавалак тканіны, дрэва ці пук саломы. Дзіцячыя лялькі выконваліся вельмі проста, умоўна. Асновай лялькі магла служыць драўляная цурка, да якой мацавалі валасы з кудзелі, ці малявалі вуглём ці зусім не выяўлялі твару, а з кавалачкаў тканіны шылі адзенне. Персанажы былі розныя: “бабы”, “паны”, “каралевы”, “вершнікі”, “пары”, “ваяры”, “музыкі”, “немаўляты”.

Але першапачаткова лялькі выкарыстоўваліся толькі для сямейных і каляндарных абрадаў, неслі абярэгаваю, засцерагальную функцыю. Яны з’яўляліся прадметам сімвалам, у якім жыў міф і рытуал, схаваныя праз сістэму кодаў у вобразах і формах. Усім вядомыя масленічныя і купальскія лялькі. Таксама існавалі лялькі-абярэгі: перад нараджэннем дзіцяці рабілася лялька, якая павінна была грэць для будачага дзіцяткі люльку, рабіліся жаночыя лялькі, лялькі супраць хвароб і інш.

Для беларускіх лялек характэрна падабенства з лялькамі суседніх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў), яны падобныя ў вобразах, назвах, функцыях і семантыцы. Разам з тым, беларускія цацкі маюць свае асаблівасці, якія праяўляюцца ў сціплай расфарбоўцы, прастаце выканання, выразнасці і лаканізме вобразаў, мясцовых спосабаў вырабу.

Рэкамендаваная літаратура:

  1. Зимина З.И. Текстильные обрядовые куклы. Методическое пособие. - Мн.:2006
  2. Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”, 2002
  3. Церашковіч Т.А. Лялька беларуская. Мн.: “Полымя”, 1992
  4. Беларуская лялька. І абласное свята-конкурс. - Упраўленне культуры Мінскай вобласці. Дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласныцэнтр народнай творчасці”. Аддзел культуры Слуцкага райвыканкома. Слуцк, 29 верасня 2007
  5. Галина и Мария Дайн. Русская тряпичная кукла. Культура, традиции, технология. - М.: «Культура и традиции», 2007 - с.120

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКА-СЛАВЯНСКАЯ ГІМНАЗІЯ № 36 Г. ГОМЕЛЯ ІМЯ І. МЕЛЕЖА”

ПАВЕДАМЛЕННЕ

Беларуская лялька

ВЫКАНАЛА: МУРЗІНА АНАСТАСІЯ

ВУЧАНІЦА 11 “ А “ КЛАСА

ГОМЕЛЬ, 2010

Похожие работы

  • Чтение и анализ сказок

    Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Кафедра методыкі выкладання беларускай мовы Курсавая работа Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання

  • Сымон Музыка

    БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА-АРФЕЙ (ПА ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА") Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца. Яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы, "Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я.

  • Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность

    1.) Уводзiны. 2.) Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага. 3.) Заключэнне. 4.) Спiсак лiтаратуры. Уводзiны. Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (

  • Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Могілеўскі гасударственны універсітэт імя А.А.Куляшова. Кафедра беларускай літаратуры Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны .»

  • Билеты по белорусской литературе

    Билет №1 Вопрос №1. Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды. У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе.

  • Тэма Радзiмы у паэзii А.Разанава

    Тэма Радзiмы у сучаснай паэзii Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючы якому узрасла увага да

  • Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе

    Курсавая работа Змест Уводзіны 3 Глава 1 Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора ў школе 5 1.1 Сутнасныя характарыстыкі чытанняяк этапу вывучэння мастацкага твора 5

  • Кастусь Каліноўскі

    А «Полацкая дзяржаŷная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1» Кастусь Каліноўскі. Работу зрабiла: Каламiец Вольга, 11 А. К Кiраŷнiк: Цялюк В.Г. н настаŷнiк гiсторыi ы высшэй катэгорыi.

  • Лялька Пятьдесят Опальные рассказы

    Лялька Пятьдесят (Опальные рассказы) Автор: Зощенко М.М. И какой такой чудак сказал, что в Питере жить плохо? Замечательно жить. Нигде нет такого веселья, как в Питере. Только были бы денежки. А без денег... Это точно, что пропадешь без денег. И когда же придет такое великолепное время, что человеку все будет бесплатно?

  • Эрнест Хемингуэй жыцце, героі, творчасць

    Эрнэст Хэмінгуэй: жыццё, героі, творчасць Эрнест Хемингуэй: жыцце, героі, творчасць Змест Уводзіны Раздзел I. Жыцце - Першая Сусветная Вайна -Іншая Сусветная Вайна